«Родная мова – матчына мова, ззяе вяселкай кожнае слова»

У нашым дзiцячым доме кожны выхаванец ведае, што серада – гэта дзень роднай мовы. У гэты дзень усе – i дарослыя, i дзецi спрабуюць у зносiнах карыстацца беларускай мовай. А ў бiблiятэцы ў гэты дзень наведвальнiкаў чакае падборка твораў на беларускай мове: казкi, вершы, байкi.

У адзiн з такiх дзён усiх цiкаўных i жадаючых лепш авалодаць роднай мовай запрасiла лiтаратурна-музычная гасцёўня. У цэнтры залы, вакол стала, засцелена вышываным абрусам, размясцiлiся госцi, сярод якiх некалькi дзяўчынак i хлопчыкаў у нацыянальных касцюмах. I загучалi ў зале песнi на словы беларускiх паэтаў.

«Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…» - льецца чароўная музыка i   ў выкананнi ансамбля «Песняры» гучаць неўмiручыя радкi Янкi Купалы.

Колькi цудоўных твораў напiсана на беларускай мове! Ёю нельга не захапляцца. Бо з дапамогай яе можна перадаць не толькi ўсю прыгажосць навакольнага свету, але i ўнутраны свет чалавека, яго пачуццi. Mова - своеасаблiвае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развiцця.

На экране з’уляецца партрэт Максiма Багдановiча, i зала напаўняецца мелодыямi песень «Па-над белым пухам вiшняў» i «Слуцкiя ткачыхi». I вельмi ўважлiва, нiбы разглядаючы малюнкi, створаныя словамi i музыкай, слухаюць песнi падлеткi. Вельмi адрознiваецца гэтая музыка ад той, што гучыць у iх тэлефонах, але яна кранае сэрца, i гэта вiдавочна… Ды i цi можа застацца абыякавым сэрца, кранутае пачуццём першага кахання, калi гучаць песнi «Завушнiцы» на словы М. Танка i «Не шукай» на словы паэта А.Русака.

Не толькi песнi паслухалi ўдзельнiкi мерапрыемства. Кожная песня суправаджалася расказам бiблiятэкара аб аўтарах слоў. Таксама цiкава было паслухаць правакальна-iнструментальны ансамбль «Песняры», яго заснавальнiка i спевака Уладзiмiра Мулявiна i Леанiда Барткевiча.

У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры, нарэшце, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў. Сапраўдным адкрыццём для рабят было даведацца, што адзiн з выдатных выканаўцаў беларускiх песень Багдан Андрусiшын, або Данчык, увогуле нарадзiўся ў Нью-Ёрку i нiколi не жыў у Беларусi. Але мову матулi-беларускi вывучыў выдатна i сваiмi песнямi праслаўляе Беларусь далека за яе межамi. Песня «Беларусь мая» прасякнута бязмежнай любоўю да далекай беларускай зямлi. А яшчэ бiблiятэкар прачытала некалькi вершаў, якiя таксама сталi словамi вядомых беларускiх песень: «Малiтва» Я.Купалы, «Зорка Венера» М.Багдановiча.

У адным з вершаў Яўгенii Янiшчыц ёсць радкi аб роднай мове:

Сто гадоў шукай другой,

А тым больш, што свет зусiм не вузкi.

Ды калi ты не бязродны сын –

Гавары са мной па-беларуску.

 

Давайце размаўляць па-беларуску!

 

 

Наталля Габрыянчык, бібліятэкар Дзяржаўнай установы адукацыi «Ваўкавыскi дзiцячы дом»