Усынаўленне –  заснаваны на судовым рашэнні юрыдычны акт, у сілу якога паміж усынавіцелем і ўсыноўленым узнікаюць такія ж правы і абавязкі, як паміж бацькамі і дзецьмі.

 

Апекунская сям'я – сям'я, у якой муж і жонка або асобныя грамадзяне (апекуны, папячыцелі) выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей-сірот і (або) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, на падставе рашэння органа апекі і папячыцельства аб устанаўленні апекі (папячыцельства) над дзіцем (дзецьмі) і прызначэнні апекуна (папячыцеля).

 

Прыёмная сям'я – сям'я, у якой муж і жонка або асобныя грамадзяне (прыёмныя бацькі) выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей-сірот і (або) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у адпаведнасці з Палажэннем аб прыёмнай сям'і, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.10.1999 г. № 1678, на падставе дагавора аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей і працоўнага дагавора.

 

Дзіцячы дом сямейнага тыпу – сям'я, якая прыняла на выхаванне ад пяці да дзесяці дзяцей-сірот і (або) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у рамках якой муж і жонка або асобныя грамадзяне (бацькі-выхавальнікі) выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей у адпаведнасці з Палажэннем аб дзіцячым доме сямейнага тыпу, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.02.2006 г. № 289, на падставе дагавора аб умовах выхавання і утрымання дзяцей і працоўнага дагавору.