У сучаснай псіхалогіі ўсё больш набіраюць абароты новыя метады і дыягностыкі.

     Сёння мы раскажам і нават пакажам, што гэта за метады, як яны працуюць, і які вынік можа з гэтага ўсяго атрымацца.

     Кінэзіалогія – навука аб руху чалавека, навуковая і практычная дысцыпліна, якая вывучае цяглічны рух ва ўсіх яго праявах.

     На занятках у рамках праекта «Скарбы ўнутры» інтэнсіўна прымяняюцца кінэзіалагічныя практыкаванні, якія сінхранізуюць працу паўшар'яў галаўнога мозгу, паляпшаюць разумовую дзейнасць, дробную і буйную маторыку, спрыяюць паляпшэнню памяці і ўвагі, палягчаюць працэс чытання і пісьма, фарміруюць прасторавыя ўяўлення, зніжаюць стамляльнасць, павышаюць здольнасць канцэнтравацца на працы, якую выконваюць.

     Фізкультхвілінка па-сучаснаму!

     Паглядзіце, як стараюцца дзеці!