Гнеў узнікае па трох прычынах:

- адчуванне непераноснай бездапаможнасці

- парушэнне псіхалагічных межаў

- парушэнне фізічных межаў

Як дапамагчы іншаму чалавеку ў гневе? Прапануем вам пакрокавы алгарытм.

  1. - Прагаварыць эмоцыі чалавека: "Я бачу, ты злуешся", "Гэта нармальна, злавацца", "Я разумею, ты злуешся / засмучаны"
  2. - Дапамагчы экалагічна перажыць эмоцыю. Эмоцыя як рэакцыя на раздражняльнік доўжыцца ад некалькіх секунд да 12 хвілін, і таму ў гэты час будзе лепш проста дапамагчы чалавеку перажыць гэтую эмоцыю, не спрабуючы весці перамовы.

Што можна зрабіць?

Даць фізічнае выйсце эмоцыі: паскакаць, патупаць, пакрычаць, даць цёплы напой, ваду, дапамагчы аднавіць дыханне.

  1. - Устанавіць візуальны, па магчымасці тактыльны кантакт з чалавекам. Абняць (калі гэта магчыма і дарэчы), глядзець у вочы.
  2. - Даць вымавіцца (высветліць прычыну гневу, без ацэнкі сітуацыі).
  3. - Даць падтрымку, рэсурс "Я дапамагу табе справіцца", "Я веру, у цябе атрымаецца".
  4. - Даць альтэрнатыўныя рашэнні канфліктнай сітуацыі:

*Калі прычынай гневу з'яўляецца непераносная бездапаможнасць, то прапанаваць дапамогу

*Калі прычынай гневу з'яўляецца парушэнне асабістых межаў, то неабходна пазначыць свае асабістыя межы (псіхалагічныя і фізічныя).

  1. - Дамовіцца. Галоўнае прагаварыць: "Мы з табой дамовіліся".

Нацыянальны цэнтр усынаўлення