Больш за 80 лістоў ад замяшчальных бацькоў паступіла ў наш адрас на конкурс лістоў падзякі сваім дзецям! Ужо 30 мая мы падвядзем вынікі, а сёння рады падзяліцца з вамі пяшчотай, любоўю, клопатам, якія выпраменьваюць лісты мам і тат.

«Мне часам здаецца, што прыёмныя дзеці дапамаглі мне "вырасціць" сэрца, павялічыць яго для большай колькасці любові, дабрыні, пяшчоты і цяпла. Я стала дабрэй ставіцца не толькі да дзяцей, але і да старых. Я бачу, што яны амаль дзеці. Мне адкрылася глыбіня перажыванняў навакольных людзей, суперажыванне таму, хто пакутуе. І тут нельга сказаць, што гэтаму навучыла адно дзіця – яны ўсе разам, па кроплі, давалі мне сваё. Часта гэта былі боль і крыўда. І ў такія моманты ў мяне ўзнікала адчуванне, што перапрацоўваецца ў маім сэрцы іх смутак і вяртаецца ім клопатам і любоўю.

Прыёмныя дзеці адкрылі для мяне новыя дзверы ў жыцці, куды я, напэўна, ніколі не зайшла б без ніх. Можна сказаць, што яны гадавалі і працягваюць гадаваць мяне духоўна. Я не стала добранькай і бесхрыбетнай –прынцыповай і строгай так і засталася, але мне адкрылася зусім новая глыбіня чалавечых перажыванняў» (Мінскі раён)