Весела і займальна прайшоў інтэлектуальны марафон "Загадкі казачнага лета".

Гэтая займальная гульня дазволіла хлопцам i дзяўчатам здзейсніць вандраванне па станцыях «Прыказіцына», «Загадкіна», «Казачная», «Кракадзілава» і «Дзіўныя ператварэнні». Дзеці прайшлі праверку на кемлівасць, спрыт, спрацаванасць каманды. А на станцыі "Любімыя героі рускіх казак" праявілі свае веды ў літаратурнай віктарыне і атрымалі ва ўзнагароду мудрую думку - "Казка хлусня, ды ў ёй намёк, добрым малайцам урок!", якую сказаў калісьці А. С. Пушкін.

Усе каманды малайцы, справіліся з заданнямі выдатна, паказалі літаратурныя веды, логіку і творчую фантазію.

У заключэнне гульнявой праграмы хлопцы i дзяўчата зрабілі выснову, што казкі вучаць дабрыні, працавітасці, уменню сябраваць, не быць прагнымі, прыходзіць сябрам на дапамогу.

Мерапрыемства было запоўнена самымі добрымі момантамі, усмешкамі і прыемнымі зносінамі, хлопцы атрымалі мора ўражанняў і зарадзіліся добрым настроем.

  ДУА «Ваўкавыскі дзіцячы дом»