28 красавіка 2022 года першасная прафсаюзная арганізацыя ўстановы «Нацыянальны цэнтр усынаўлення Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь» узнагароджана дыпломам Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі з занясеннем на дошку гонару за 2021 год.

На цырымоніі ўшанавання адзначана актыўнае садзейнічанне ў выкананні статутных задач галіновага прафсаюза і выніковая дзейнасць установы па развіцці сацыяльнага партнёрства.